Макла́б (), або Тэлеграф () — востраў на ўсходзе Персідскага заліва каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 0,01 км². Ненаселены.
Востраў Маклаб месціцца ў адным з фіёрдаў паўвострава Мусамдам у 385 м ад бліжэйшай сушы. Складзены пераважна скальнымі пародамі. Даўжыня - амаль 160 м. Найбольшая шырыня - 86,14 м.
Маклаб стаў шырока вядомы ў другой палове XIX ст. у сувязі з будаўніцтвам прамой тэлеграфнай лініі паміж Вялікабрытаніяй і Брытанскай Індыяй. Паколькі ўрад Персіі не даў згоду на пракладку кабеля праз сваю тэрыторыю, лінія прайшла праз Маклаб. На востраве была створана спецыяльная тэлеграфная станцыя, забяспечаная абсталяваннем Siemens. Яна працавала ў 1865 - 1868 гг., але з-за ненадзейнасці лініі і будаўніцтва новай лініі Бамбей — Адэн была зачынена.
На востраве Маклаб захаваліся будынкі тэлеграфнай станцыі. Наведваецца турыстамі.
Спасылкі TELEGRAPH ISLAND – JAZIRAT AL MAQLAB History of the Atlantic Cable & Undersea Communications
Катэгорыя:Астравы Амана Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Персідскага заліва Катэгорыя:Незаселеныя астравы