Луі Брайль (; , , прадмесце Парыжа — , Парыж) — французскі слепавучыцель, стваральнік сістэмы пісьма і чытання для сляпых — Брайлевай азбукі.
Жыццяпіс Луі Брайль нарадзіўся 4 студзеня 1809 года ў сям’і шаўца (або рымара) Сімона-Рэне (Simon-René) Брайля ў французскім мястэчку Куўрэ.
Трохгадовы Брайль пачаў слепнуць у выніку запалення вачэй пасля таго, як параніўся рымарскім нажом (падобным да шыла) у бацькавай майстэрні, канчаткова ён аслеп у 5 гадоў.
Бацькі навучылі Луі плесці ўбранне для конскай збруі, шыць хатнія туфлі, запрасілі настаўніка ігры на скрыпцы. Алфавіт ён вывучаў у мясцовай школе з дапамогай палачак.
У 10 гадоў (у 1819 годзе) Луі аддалі ў , дзе ён вучыўся алфавітызму, музыцы, вязанню і ткацтву. Кнігі, выданыя рэльефна-лінейным шрыфтом, былі неабходным атрыбутам заняткаў, але такіх кніг было мала, многіх падручнікаў бракавала. Методыка навучання была заснавана на ўспрыманні звестак на слых. Луі быў адным з найбольш здольных вучняў, навучыўся граць на піяніна і аргане. У 1828 годзе Луі скончыў вучэнне і быў запрошаны на працу як малодшы настаўнік-рэпетытар.
У час вучэння Луі пазнаёміўся з «начной азбукай» . Барб’е быў артылерыйскім афіцэрам і распрацаваў азбуку для ваенных мэт — для перадычы інфармацыі ў начны час. Звесткі запісваліся шляхам праколвання адтулін у кардоне, чыталіся дотыкамі (асязаннем).
У 1824 годзе (у 15 гадоў) Брайль распрацаваў рэльефна-пунктавы шрыфт для невідушчых і слабавідушчых людзей, названы ягоным імем (шрыфт Брайля) і ўжываны дагэтуль ва ўсім свеце. Брайль працаваў над шрыфтом шмат гадоў і ў 1829 годзе апублікаваў , адхілены радай інстытута. Некаторыя нязручнасці — працяжнікі — былі выпраўлены ў версіі 1837 (сучасны французскі варыянт).
Першай кнігай, надрукаванай паводле Брайля, была «Гісторыя Францыі» (1837). Дырэктар Інстытута () быў зняты з пасады пасля гэтага ўчынку in .
Брайль працаваў настаўнікам музыкі ў Парыжскім інстытуце для сляпых, стварыўшы ў сваёй сістэме для запісу нот.
Брайль памёр ад сухотаў 6 студзеня 1852 года ў Парыжы і быў пахаваны ў родным мястэчку Куўрэ. Толькі па смерці стваральніка ягоная сістэма пачала шырока ўжывацца.
У Расіі кнігадрукаванне шрыфтам Брайля пачалося з выдання ў 1885 годзе кнігі «Сборник статей для детского чтения, посвященный слепым детям» праз Анну Аляксандраўну Адлер у колькасці 100 асобнікаў. Польскі шрыфт Брайля быў афіцыйна прыняты ў 1934 годзе.
Памяць У доме, дзе Брайль правёў дзяцінства, размяшчаецца музей. Вуліца, што ідзе да дома-музея, названа ягоным іменем. Да 100-годдзя смерці, у 1952 годзе астанкі Брайля былі ўрачыста перанесены ў парыжскі Пантэон. У 2009 годзе, да 200-годдзя дня нараджэння, манеты з выявай Брайля адціснулі Індыя, ЗША, Бельгія, Італія.
Гл. таксама — папярэднік Брайля — астэроід
Літаратура
Столетие со дня рождения Луи Брайля // «Слепец», 1909, № 2. Красноусов П. Д., Шоев Ф. И. Луи Брайль. М., 1959.
Спасылкі
Биография на сайте Peoples.ru
Катэгорыя:Вынаходнікі сістэм пісьма Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Вынаходнікі Францыі Катэгорыя:Педагогі Францыі Катэгорыя:Тыфлапедагогі Катэгорыя:Сляпыя Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне Катэгорыя:Асобы на марках