Горкі — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, на поўнач ад вёскі Шарэйкі, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча паверхні возера 0,64 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны возера дасягаюць вышыні 12 м, на паўночным усходзе да 4 м. Берагі пераважна забалочаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Ручаём возера Горкі злучаецца з возерам Пясчанка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці