Генадзь Міхайлавіч Галубовіч (, Вялешына 1, Капыльскі раён, Мінская вобласць — , Мінск) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.
Біяграфія 1944—1947 — вялешынская пачатковая школа 1947—1950 — Слабада-Кучынская сярэдняя школа 1950—1953 — Бальшавіцкая сярэдняя школа (вёска Лугавая, Капыльскі раён) 1957—1966 — Маскоўскі паліграфічны інстытут
Пасля заканчэння інстытута вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 па 1990 годы быў загадчыкам рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўным мастаком выдавецтва «Беларусь», а потым і вядучы рэдактар (1990—1992) гэтага выдавецтва.
Удзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных кніжных выстаўках. Таксама прымаў удзел у мастацкім афармленні кніг Юрыя Карачуна «Якуб Колас у творчасці мастакоў», «Янка Купала ў творчасці мастакоў», Н. Ф. Высоцкай «Пластык Беларусі ХІІ — ХVІІ стагоддзяў», камплект паштовак «Янка Купала і Якуб Колас», кнігі Міколы Ганчарова «Беларускія мастакі аб Вялікай Айчыннай вайне», кнігі Н. Ф. Высоцкай і Т. А. Карповіч «Жывапіс Беларусі ХІІ — ХVІІІ стагоддзяў» і многіх іншых.
Памяць Пахаваны на радзіме, у вёсцы Вялешына.
У верасні 1994 года ў Вялешыне адбылося ўрачастае адкрыццё надмагільнага помніка і мемарыяльнай дошкі Генадзю Галубовічу.
Народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак падарыў Капыльскаму краязнаўчаму музею партрэт Генадзя Галубовіча.
Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі жонкай мастака Надзеяй Высоцкай былі перададзены ў дар экслібрысы Генадзя Галубовіча. Яе намаганнямі ў вёсцы Вялешына быў створаны музей Генадзя Галубовіча.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», дзвюма Ганаровымі граматамі і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік друку», дыпломамі рэспубліканскіх, усесаюзных, міжрэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».
Літаратура
Беларускі кніжны знак: [Каталог Г. М. Галубовіча]. — Мн., 1975. — С. 37. Третья республиканская выставка книжного знака: [Каталог Г. М. Голубовича]. — Мн., 1974. — С. 15. Художники печати Советской Белоруссии: [Г. М. Голубович]. — Мн., 1986. — С. 16. Экслибрис. Четвертая республиканская выставка книжного знака: [Каталог Г. М. Голубовича]. — Мн., 1979. — С. 13. Голубович, А. Г. Эпоха. Художник. Человек / Александра Голубович. — Мн.: Колорград, 2021. — 108 с. — ISBN 978-985-596-792-8.
Спасылкі Беларусь и Россию объединило искусство // Сайт Міністэрства абароны Беларусі Полиграфические этюды Геннадия Голубовича // Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь Генадзь Міхайлавіч Галубовіч
Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі