Яўген Яўстафавіч Красо́ўскі (, Баку — , Мінск) — беларускі савецкі мастак, жывапісец і графік.
Біяграфія 1924—1927 — вучоба і праца ў дэкаратыўна-мастацкай майстэрні Першага беларускага тэатра ў Мінску. Таксама параллельна займаўся жывапісам у студыі на рабфакуВіктар Міхайлаў. СБ — Беларусь «Дасціпнае адлюстраванне часу». 13.11.2008 1927—1930 — Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў В. Руцая, Ф. Фогта, М. Эндэ 1930 — пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках 1936—1937 — Кіеўскі мастацкі інстытут 1940 — ўступіў у Саюз мастакоў БССР З 1944 года жыў у Мінску 1975 — атрымаў ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР»
Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Займаўся жывапісам і графікай (акварэль і эстамп). Іспытаў уплыў сацрэалізма.
Сярод найбольш вядомых твораў: партрэты М. Філіповіча, М. Станюты, Б. Платонава, І. Сарокіна, А. Кулакоўскага, пейзажы «Вязынка», «Возера Нарач», «Зіма ў Мінску», нацюрморты «Атрыбуты мінулага», «Вясновыя кветкі» і інш. Таксама вядомы яго графічны аркуш «На аднаўленне Мінска» 1944 года.
Значная частка твораў мастака знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных сборах. Вялікую колькасць твораў Яўгена Красоўскага мае ў сваёй калекцыі беларускі мастак Ігар Бархаткоў. Ён з’яўляецца аматарам і прыхільнікам творчасці Яўгена Красоўскага. К 100-годдзю мастака Ігар Бархаткоў падрыхтаваў альбом з рэпрадукцыямі карцін Красоўскага. Аўтарамі тэксту да альбома сталі мастацтвазнаўцы В. Ф. Карамазаў і Алег ОйстрахЭлектронный каталог ЦНБ НАН Беларуси .
У 1958 годзе ў Мінску адбылася выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці. Каталог да выстаўкі складаў яго сябра — мастак Мікола ТарасікаўСводны электронны каталог бібліятэк Беларусі. У 1977 годзе Яўген Красоўскі выдаў свае ўспаміны аб жыцці і творчасці Міколы Тарасікава.
З 5 па 15 лістапада 2008 года ў мінскай галерэі ЛаСандр—Арт адбылася рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага. На адкрыцці прысутнічаў сын мастака — Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ларыса Бортнік. У Мінску адкрылася выстаўка жывапісу Яўгена Красоўскага Віктар Міхайлаў. СБ — Беларусь «Дасціпнае адлюстраванне часу». 13.11.2008 Аксана Варатнікова. Часопіс «Маладосць»: Шляхі мастака — нашы шляхі. Антыўспаміны.
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Вучні Фёдара Фогта Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага мастацкага інстытута Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі