«Дзева возера» () — паэма Вальтэра Скота, упершыню апублікаваная ў 1810 годзе. Паэма не звязана па сюжэце з легендамі пра Караля Артура, у якіх фігуравала Дзева Возера («Уладарка Возера»). «Дзева возера» стала вяршыняй папулярнасці Скота як паэта. За восем месяцаў было прададзена 25 тыс. асобнікаў, што пабіла ўсе рэкорды продажаў паэтычных твораў, а слава аўтара распаўсюдзілася па-за межы Вялікабрытаніі і дасягнула ЗША. Паэма таксама была высока ацэнена крытыкамі.
Змест Песня першая. Паляванне. Песня другая. Востраў. Песня трэцяя. Вогненны крыж. Песня чацвёртая. Прароцтва. Песня пятая. Бой. Песня шостая. Замак. Эпілог.
Опера Джаакіна Расіні
Паводле паэмы «Дзева возера» Джаакіна Расіні напісаў двухактовую оперу «Дзева возера» (). Лібрэта А. Л. Татолы.
Спасылкі
Катэгорыя:Вальтэр Скот Катэгорыя:Творы 1810 года Катэгорыя:Літаратура Шатландыі Катэгорыя:Паэмы на англійскай мове Катэгорыя:Паэмы XIX стагоддзя