Курма́нава — вадасховішча ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Плошча паверхні 0,68 км². Найбольшая глыбіня 4 м, Даўжыня 2,4 км. Найбольшая шырыня 0,34 км, Аб’ём вады 1,08 млн м³. Плошча вадазбору 73 км². Наліўное. У даліне ракі Рамясцвянка за 27 км ад вусця, за 24 км на паўночны захад ад горада Мсціслаў, каля аграгарадка Курманава. Створана ў 1987 годзе ў мэтах арашэння зямель і рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню на працягу года нязначныя.
Літаратура
Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Мсціслаўскага раёна