Паўднё́вая а́рмія () — воінскае аб'яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфармавана 11 студзеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 25 студзеня 1918 года.
Гісторыя
Паўднёвая армія была сфарміравана ў Брэслаў 11 студзеня 1915 года, у выніку пераўтварэння II корпуса для Венгерскага Карпацкага фронту. Камандзір II корпуса, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген прыняў камандаванне новай арміяй. 8 ліпеня 1915 года фон Лінзінген быў прызначаны камандзірам новай Бугскай арміяй. На яго месца быў прызначаны камандзір ІІ баварскага рэзервовага корпуса генерал ад інфантэрыі Фелікс граф фон Ботмер. З выхадам Расіі з вайны (Брэсцкі мір) знікла патрэбнасць існавання Паўднёвай арміі і яна была распушчана 25 студзеня 1918 года.
Штаб-кватэра арміі была размешчана ў Мукачаве (з 11 студзеня 1915 года), Стрыі (з 5 чэрвеня 1915 года), Беражанах (з 4 верасня 1915 года), (з 15 лістапада 1916 года) і (з 4 жніўня 1917 года).
Камандуючыя
Генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген (11.01.1915 — 8.07.1915) Генерал ад інфантэрыі Фелікс фон Ботмер (8.07.1915 — 25.01.1918)
Літаратура
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне