Юбіле́йны меда́ль «70 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 10 студзеня 2014 г.Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 2014 г. № 14 «Об установлении юбилейной медали «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў»».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца ў гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі.

Да ўзнагароджвання прадстаўляліся: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Агульны тыраж медалёў склаў 77000 штук. Вытворчасцю медалёў займалася прадпрыемства «Сэнс-Геральдыка».

Катэгорыя:Медалі Беларусі