Чашачка азёрная (Acroloxus lacustris) — від прэснаводных лёгачных малюскаў класа бруханогіх.

Апісанне

Ракавіна шчыткападобная, з моцна ссунутай назад вяршыняй, даўжыня да 7—8 мм. Мантыйная поласць рэдукаваная, ніжні край мантыі мае лопасцепадобны выраст, які функцыяніруе як жабры. Вочы каля асновы шчупальцаў.

Арэал

Пашырана ў Еўразіі. Водзіцца пераважна ў стаячых вадаёмах. Трымаецца на сцяблах і лісці падводных і водных раслін (не падымаецца вышэй узроўню вады) або на адмерлым чароце, трыснягу, аеры.

Значэнне і экалогія

Кормяцца водарасцямі, зялёнымі часткамі раслін. Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў.

Літаратура Гаўрылаў С. Анцыліды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.

Катэгорыя:Лёгачныя малюскі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе