Вуліца Бабруйская — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчана паралельна ўчастку чыгункі ля чыгуначнага вакзала. Названая, верагодна, па размяшчэнні блізу вакзала Лібава-Роменскай чыгункі, першай буйной станцыяй на якой пасля Мінска быў Бабруйск.
Пачынаецца ад плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцамі Клары Цэткін (з’яўляецца яе працягам), Савецкай, Маскоўскай і Мяснікова, праходзіць пад пуцеправодам, які злучае плошчу Незалежнасці і Маскоўскую вуліцу, Прывакзальную плошчу, вуліцы Ленінградскую, Кірава, Ульянаўскую, завяршаецца перакрыжаваннем з вуліцай Свярдлова. Працягласць — 1310 метраў.
Забудова
№ 8 (праспект Незалежнасці, 2) — навучальны корпус БДУ (архітэктары М. Бакланаў, Н. Свебада, інжынер Н. Мароз). Цяпер у ім размяшчаецца фізічны факультэт БДУ. № 17 (Ульянаўская вуліца) — пяціпавярховы жылы дом (архітэктары В. Герашчанка, Л. Усава).
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск) Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)