Разме́рнасць у геаметрыі — колькасць каардынат, неабходных для вызначэння адвольнага пункта геаметрычнай фігуры.

Напрыклад, месцазнаходжанне пункта на лініі вызначаецца адной каардынатай (размернасць лініі роўная 1), на паверхні — дзвюма (размернасць паверхні роўная 2), у трохмернай прасторы — трыма.

Размернасць канечнамернай вектарнай прасторы роўная ліку вектараў яе базісу.

У тапалогіі паняцце геаметрычнай размернасці абагульняецца на адвольныя прасторы (мноствы): пустое мноства мае размернасць, роўную −1; размернасць прасторы  — найменшы цэлы дадатны лік , такі, што кожны пункт з мае адвольна малое наваколле з размернасцю меж, меншай за .

Гл. таксама Шматмерная прастора

Літаратура

Катэгорыя:Геаметрыя Катэгорыя:Размернасць