Віцебскія царскія вароты — помнік манументальна-дэкаратыўнага мастацтва канца XVII ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр'еўскай) царквы Віцебска. Першапачаткова былі перавезены ў Віцебскае старажытнасховішчаВіцебскае старажытнасховішча , цяпер захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі БеларусіВіцебскія царскія вароты. .

Апісанне Драўляныя прамавугольнай формы царскія вароты, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай, уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых на зялёным фоне. У двух верхніх клеймах традыцыйная кампазіцыя «Дабравешчанне» заменена выявамі Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх змешчаны 4 выявы евангелістаў з разгорнутымі Евангеллямі на каленах. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур.

Літаратура Віцебскія царскія вароты. Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983.

Катэгорыя:Царскія вароты Катэгорыя:манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Віцебска Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Віцебску Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Творы XVII стагоддзя