Маскоўскае цэнтральнае кальцо () — структура Маскоўскай гарадской чыгункі, інтэграваная з Маскоўскім метрапалітэнам.

Гісторыя Маскоўская акружная чыгунка (МАЧ) пабудавана вакол Масквы па праекце архітэктара і інжынера П. І. Рашэўскага ў 1903—1908 гадах. Яе працягласць — 54 км.

На чыгунцы знаходзяцца 14 станцый (усе яны — унікальныя ўзоры маскоўскага мадэрну пачатку ХХ стагоддзя, некаторыя з іх захавалася па сённяшні дзень), два прыпыначных пункта (Патыліха каля Мікалаеўскага моста, Ваеннае поле каля Хадынскіх ваенных лагераў) і адзін тэлеграфны пост (Братцава).

Да канца 1920-х раёны, па якіх праходзіць МАЧ, атрымалі надзейныя трамвайныя і аўтобусныя зносіны, і ў 1934 годзе пасажырскі рух па кальцы быў закрыты.

У 2008—2011 гадах ААТ «РЖД» і ўрадам Масквы было прынята рашэнне рэканструяваць і электрыфікаваць Малое кальцо і пабудаваць на займанай ім тэрыторыі кальцавую пасажырскую лінію гарадской электрычкіКак строится МКЖД?.

10 верасня 2016 года Маскоўская акруговая чыгунка была ўведзена ў пасажырскую эксплуатацыю.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі Старонка МЦК на сайце Маскоўскага метрапалітэна

Катэгорыя:Лініі Маскоўскага метрапалітэна