Хорхэ Рэсурэксьён Меродзіа (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Хорхэ добра вядомы дзякуючы свайму добраму пасуKoke se destapa como asistente. Marca і здольнасці ствараць магчымасці да нападуKoke acumula ya trece asistencias en la Liga. Diario AS.
Клубная кар’ера Коке пачаў займацца футболам у акадэміі мадрыдскага «Атлетыка» ва ўзросце 8 гадоў. У асноўнай камандзе клуба дэбютаваў 19 верасня 2009 года ў матчы супраць «Барселоны», дзе сталічныя футбалісты трывалі паражэнне з лікам 2:5. У тым сезоне ігрок яшчэ раз з’явіўся на пляцоўцы ў матчы супраць «Альмерыі», які скончыўся з лікам 2:2. У наступных сезонах час, праведзены на полі, толькі павялічываўся. 26 лютага 2011 года Хорхэ ўпершыню адзначыўся за клуб, забіўшы гол у браму «Севільі», аднак матч скончыўся з лікам 2:2.
У сезоне 2011/12 Коке нарэшце стаў важнай часткай каманды, нават пасля прыходу ў каманду Дыега Сімеонэ. Важкі ўнёсак ігрок зрабіў падчас пераможнага сезона 2013/14. Коке нават намінаваўся як найлепшы атакуючы паўабаронца чэмпіянату, аднак саступіў у выніку Андрэсу Іньесце.
Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Іспаніі Коке дэбютаваў 14 жніўня 2013 года, замяніўшы Санці Касорлу ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся з лікам 2:0 на карысць еўрапейцаўTaconeo ante Ecuador. Marca.
Дасягненні «Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі (2): 2014, 2021 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2012, 2018 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2012, 2018
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд B Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года