Барэ́тар — электравакуумны газанапоўнены электронны прыбор, прызначаны падтрымліваць пастаянства сілы току ў электрычным ланцугу.
Прынцып дзеяння барэтара заснаваны на залежнасці электрычнага супраціўлення матэрыялаў ад тэмпературы. Уяўляе сабой шкляны балон, запоўнены вадародам, у якім знаходзіцца тонкая жалезная, вальфрамавая або плацінавая нітка. Электрычны ток, праходзячы па нітцы, награвае яе і выклікае павелічэнне электрычнага супраціўлення. Барэтар мае нелінейную вольт-амерную характарыстыку, на пэўнай частцы якой пры павольных змяненнях напружання сіла току застаецца пастаяннай. Дыяметр і даўжыня ніткі барэтара і ціск вадароду ў балоне выбіраецца так, каб забяспечыць змяненне супраціўлення прапарцыянальна напружанню.
Барэтары выкарыстоўваюцца ў ланцугах пастаяннага і пераменнага току. Уключаюцца ў ланцуг паслядоўна з нагрузкай.
Літаратура
Бензарь В. К. Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике. — 2-е изд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1985. — С. 18. — 176 с. — 20 000 экз. Крысин Л. П. Толковый словарь иноязычных слов. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — (Библиотека словарей)
Спасылкі
Бареттер // Музей электронных раритетов Бареттеры // RadioLamp.ru
Катэгорыя:Электравакуумныя прыборы