Гу́пі (Lebistes reticulatus) — рыба атраду карпазубых.
Апісанне
Даўжыня самцоў да 4 см, самак да 6 см. У афарбоўцы самцоў розных парод спалучаюцца чорныя, чырвоныя, жоўтыя, серабрыстыя, залацістыя плямы розных форм і памераў. У такой жа ступені рознымі бываюць форма і афарбоўка плаўнікоў. Самкі адрозніваюцца значна менш.
Арэал
Водзіцца ў вадаёмах Венесуэлы, Паўночнай Бразіліі, Гвіяны, астравоў Барбадос і Трынідад. Адна з пашыраных жывародных акварыумных рыб. Выведзена некалькі дзясяткаў парод.
Значэнне і выкарыстанне Лёгка разводзіцца. Гадуюць у невялікіх акварыумах.
Крыніцы
Літаратура Малашэвіч Я. В. Акварыумныя рыбы // . — С. 57
Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Пецыліды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1859 годзе