thumb|250px|right|Крымская федэральная акруга на карце Расіі.
Крымская федэральная акруга () — былая федэральная акруга Расійскай Федэрацыі, якая існавала з 21 сакавіка 2014 года па 28 ліпеня 2016 годаПутин объединил Южный и Крымский федеральные округа.
У склад акругі ўваходзілі два суб’екты федэрацыі: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Размешчана на Крымскім паўвостраве. Па колькасці суб’ектаў, колькасці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга з’яўлялася найменшай сярод федэральных акруг, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. З’яўлялася адзінай акругай-паўэксклавам, якая не мае сухапутнай мяжы з іншымі акругамі і асноўнай тэрыторыяй Расіі (але мае яе з іншай дзяржавай — Украінай).
Адміністрацыйным цэнтрам акругі з’яўлялася сталіца Рэспублікі Крым горад Сімферопаль, нягледзячы на тое, што найбуйнейшым горадам Крыма і Крымскай федэральнай акругі з’яўляўся горад Севастопаль, што сярод федэральных акруг характэрна толькі для Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі.
Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Крымскай федэральнай акрузе ўвесь час яго існавання быў Алег Белавенцаў. 28 ліпеня 2016 года акруга была аб’яднана з Паўднёвай федэральная акругай.
Большасць дзяржаў-членаў ААН, у тым ліку і Украіна, не прызнае далучэнне Крыма да Расіі.
Склад акругі № Сцяг Суб’ект Федэрацыі Плошча(км²) Насельніцтва Адміністрацыйныцэнтр 1 Рэспубліка Крым 26081Рэспубліканскі камітэт па зямельных рэсурсах Рэспублікі Крым // Рэспубліканская праграма выкарыстання і аховы зямель у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым на 2010—2015 гады Інформаційно-довідковий сайт Україна: Територія України; таксама: Служба статыстыкі Рэспублікі Крым Рэспубліка Крым на сайце Савета Федэрацыі РФ1 893 245 Сімферопаль 2 Горад федэральнага значэння Севастопаль 380 725 Севастопаль
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Сайт Новости КФО
Катэгорыя:Федэральныя акругі Расіі