Казло́вічы (, ) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Казловіцкага сельсавета. Прыпыначны пункт Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Слуцк, за 113 км на поўдзень ад Мінска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Некрашы.

Насельніцтва 1997 год — 1012 жыхароў, 379 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя ўраджэнцы Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч (нар. 1922) — беларускі архітэктар. Алесь Марціновіч (нар. 1946) — беларускі пісьменнік, крытык. Леанід Дзямідавіч Лагун (1935—2020) — беларускі савецкі штурман, галоўны штурман Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіцыі (1973—1986).

Літаратура  — С. 429.

Спасылкі

Катэгорыя:Казловіцкі сельсавет (Слуцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна