Тэарэ́ма Пуасо́на — адна з лімітавых тэарэм тэорыі імавернасцей, якая з'яўляецца асобным выпадкам закону вялікіх лікаў.
Абагульняе тэарэму Бернулі на выпадак незалежных выпрабаванняў, у якіх імавернасць з'яўлення якой-небудзь падзеі залежыць ад нумару выпрабавання (схема Пуасона).
Тэарэма была ўстаноўлена С. Д. Пуасонам (1837).
Таксама тэарэма Пуасона — лімітавая тэарэма тэорыі імавернасцей аб збежнасці біномнага размеркавання да размеркавання Пуасона для падзей з малой імавернасцю пры вялікай колькасці выпрабаванняў . Пры гэтым параметр і роўны сярэдняму ліку ажыццяўленняў зададзенай падзеі пры выпрабаваннях.
Літаратура
Катэгорыя:Тэорыя імавернасцей Пуасона