Багда́нава. Сустракаецца таксама варыянт Багда́наў (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Валожына, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда, за 109 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на паўднёвы захад цячэ р. Альшанка (правы прыток р. Заходняя Бярэзіна). Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Ашмяны, якая праходзіць праз вёску.
Планіроўка Г-падобная: ад галоўнай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, адыходзіць вуліца, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар — на паўночна-ўсходняй ускраіне.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага як маёнтак Гальшаны. У 1558 годзе пры падзеле спадчыны князя Сямёна Гальшанскага, гаспадарскага стольніка вялікага літоўскага, маёнтак перайшоў ва ўладанне ваяводзічаў Мікалая і Багдана Сапегаў і іх сястры Фядоры. У 1561 годзе трэцюю частку маёнтка Багдан Сапега запісаў сваёй жонцы княгіні Марыі Капусцянцы, а ў 1566 годзе перайменаваў у гонар свайго імя — Багданава. Тут ён атрымаў дазвол караля Жыгімонта Аўгуста заснаваць мястэчка і трымаць у ім вольныя корчмы, праводзіць штотыднёвыя таргі па чацвяргах і штогадовыя таргі ў дзень Святога Духа. У 1567 годзе маёнтак у Ашмянскім павеце. У 1602 годзе — мястэчка і двор, уласнасць сына Багдана Сапегі, канюшага вялікага літоўскага, ашмянскага старосты Паўла Сапегі. У 1653 годзе ўладанне Пацаў, з 1696 года мястэчкам валодалі Данілевічы.
Пад уладай Расійскай імперыі Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі, належала Чаховічам. З 1836 года — уласнасць Рушчыцаў. У 1844 годзе тут пабудаваны касцёл Св. Міхаіла, які зараз з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.
У 1897 годзе вёска ў Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі касцёл, піцейны дом, раз у год (у верасні) праводзіўся таржок. Побач знаходзілася аднайменная мыза.
Найноўшы час
З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны і пасля польскага паходу Чырвонай Арміі, мясцовасць далучана да БССР (СССР). З 12 кастрычніка 1940 года ў Ігнатаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі нацыстамі, з 1944 года зноў пад кантролем СССР.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 1947 года ў складзе саўгаса «Юрацішкаўскі», з 1957 года ў складзе саўгаса «Багданаўскі» (цэнтр — пасёлак Багданаў). Размяшчаліся паляводчая брыгада і ферма буйной рагатай жывёлы, дзіцячы сад, ларок, сталовая, аддзяленне сувязі (з 1950 года). З 16 ліпеня 1954 да 6 студзеня 1965 года цэнтр Багданаўскага сельсавета, які быў створаны ў выніку аб’яднання Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаў, з 20 студзеня 1960 года ў Іўеўскім, з 13 лютага 1960 года ў Ашмянскім, з 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 года ў Іўеўскім раёнах Гродзенскай вобласці, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
У 1999 годзе пабудаваны касцёл Св. Міхаіла Архангела. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Багданаўскага сельсавета.
Інфраструктура У вёсцы дзейнічаюць (2009) дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. Беларусбанк
Насельніцтва
1897 год — 31 двор, 190 жыхароў, у мызе — 4 двары, 42 жыхары. 1904 год — 163 жыхары, у маёнтку Багданава (ён жа Рушніца) — 9 жыхароў, у былой карчме Багданава — 9 жыхароў. 1908 год — 185 жыхароў. 1921 год — 39 двароў, 180 жыхароў, у фальварку — 17 двароў, 81 жыхар. 1940 год — 43 двары, 280 жыхароў, у маёнтку — 7 двароў, 78 жыхароў, на чыгуначнай станцыі — 22 двары, 115 жыхароў. 1959 год — 277 жыхароў, на станцыі — 158 жыхароў. 1994 год — 72 двары, 178 жыхароў. 2008 год — 52 гаспадаркі, 129 жыхароў. 2019 год — 109 жыхароў.
Славутасці
Рэшткі былой сядзібы мастака Ф. Рушчыца: фрагменты парку, які фарміраваўся як сядзібы сад у канцы XVIII ст., месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, рэшткі кароўніка (1783) — . Месца пахавання Ф. Рушчыца — . Тэрыторыя былога касцёла — . Лядоўня.
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1994—1999). Помнік Фердынанду Рушчыцу.
Страчаная спадчына
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1844), згарэў у Вялікую Айчынную вайну. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1944), разабраны разам са званіцай у 1980-х гг.
Вядомыя асобы Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц (1870—1936) — жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Нарадзіўся ў маёнтку, што быў каля вёскі, пахаваны на вясковых могілках.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства