Чарлз Эдвард Айвз () — амерыканскі , арганіст.

Выпрацаваў своеасаблівы кампазітарскі стыль, незалежны ад еўрапейскіх традыцый. На аснове мелодый амерыканскіх песень і гімнаў стварыў арыгінальны сінтэз папулярнай і прафесійнай музыкі. Выкарыстоўваў наватарскія прыёмы, многія з якіх прадвызначылі пошукі кампазітараў Заходняй Еўропы.

Раней за іншых ён выкарыстоўваў нетрадыцыйныя сродкі, якія атрымалі распаўсюд пазней у XX стагоддзі: політанальнасць, полірытмія, кластэры, алеаторыка, чвэрцьтонавая музыка. Падчас жыцця кампазітара яго творы выконвалася мала, хаця на паперы выдаваліся. Айвз не быў кампазітарам паводле прафесіі: за час ад заканчэння Ельскага ўніверсітэта ў 1898 годзе да выхаду на пенсію ў 1930 годзе ён зрабіў паспяховую кар’еру ў страхавым бізнэсе.

Літаратура

Крыніцы