Штурм Лье́жа (5 жніўня 1914 — 16 жніўня 1914) — ваенная аперацыя падчас Першай сусветнай вайны, падчас якой нямецкая армія штурмам узяла умацаваную бельгійскую крэпасць Льеж.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны германская армія ўварвалася на тэрыторыю Бельгіі і пачала штурм крэпасці Льеж, якая прыкрывала найважнейшыя пераправы праз раку Маас. Першыя атакі не прынеслі выніку, аднак пасля падвозу цяжкай артылерыі і адыходу асноўных бельгійскіх сіл з горада нямецкія войскі здолелі захапіць крэпасць.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Бельгіі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Канфлікты 1914 года Катэгорыя:Жнівень 1914 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Бельгія ў Першай сусветнай вайне