thumb|325px|Рэлігійны склад насельніцтва Нідэрландаў (2006 год) Нідэрланды — свецкая дзяржава, якая не мае дзяржаўнай рэлігіі. Аднак, у краіне існуе свабода веравызнання.
Гістарычна ў краіне пераважае хрысціянства. Да хрысціян сябе адносіць 7414 тыс. жыхароў (43,4 %), з іх каталікі складаюць 4359 тыс. (26,6 %), пратэстанты, галоўным чынам кальвіністы і лютэране — 3033 тыс. (16,8 %). За кошт іміграцыі колькасць мусульман складае 944 тыс. (5,8 %).Godsdienstige veranderingen in Nederland
Пратэстанты пераважаюць у поўначнай частцы краіны і на ўзбярэжжы, каталікі — у цэнтры, на поўдні і ўздоўж граніцы з Бельгіяй. Мусульмане-імігранты пражываюць галоўным чынам у буйных гарадах. Яўрэйская абшчына ў краіне існуе здаўна, у наш час налічвае прыблізна 30-35 тыс. чалавек.Joden in Nederland
Колькасць людзей, якія адносяць сябе да якой-небудзь рэлігіі, змяншаецца. 7230 тыс. жыхароў (42,7 %) лічаць сябе агностыкамі ці атэістамі.2007 SCP report Гэта адзін з самых высокіх узроўняў у Еўропе. Гэта адна з прычын таго, што ў краіне параўнальна памяркоўна адносяцца да таго, што асуджаецца ці нават забаронена ў іншых еўрапейскіх краінах: аборты, эўтаназія, прастытуцыя, аднаполыя шлюбы, ужыванне лёгкіх наркотыкаў і да т.п.
У той жа час, заўважаны рост мусульманскага экстрэмізмуKnippenberg, Hans «The Changing Religious Landscape of Europe» Amsterdam 2005.
Гл. таксама Каталіцтва ў Нідэрландах Праваслаўе ў Нідэрландах Рэфармацыя ў Нідэрландах Галандская рэфармацкая царква Біблейскі пояс, Нідэрланды