Антон Дзямкоў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4), але больш на полі ў асноўнай камандзе ў тым сезоне не з’яўляўся.
Сезон 2015 распачаў у «Кобрыне». У ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў, але правёў толькі адзін матч за дубль, пасля чаго зноў апынуўся ў «Кобрыне».
З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў «Дынама» і ў лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю», але не падышоў.
У жніўні 2017 года стаў іграком клуба Другой лігі ЮАС з Жыткавічаў. Разам з камандай атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў каманду.
У сезоне 2018 выступаў за брэсцкі «Рух» у Другой лізе і другі раз запар атрымаў перамогу ў турніры. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух». Сезон 2019 правёў у складзе «Івацэвічаў».
У лютым 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі». У пачатку 2021 года трэніраваўся з пінскім клубам, аднак у лютым пакінуў каманду і далучыўся да «Брэстжылбуда» ў Другой лізе.
У сакавіку 2022 года стаў іграком «Нівы» з Доўбізны на пазіцыі абаронцы, аднак згуляўшы два матчы пакінуў каманду.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Брэст 4 0 2013 дубль Дынама 23 2 2014 Д1 Дынама 1 0 2015 (1) Д2 Кобрын 11 1 2015 (сяр.) дубль Дынама 1 1 2015 (2) Д2 Кобрын 12 0 2016 дубль Дынама 14 2 2017 (2) Д3 ЮАС 11 3 2018 Д3 Рух 27 1 2019 Д3 Івацэвічы 26 1 2020 Д2 Хваля 17 0 2021 Д3 Брэстжылбуд 10 1 2022 Д3 Ніва 2 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Івацэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна