Дзмітрый Анатолевіч Балашоў (нар. , , Беларуская ССР) — беларускі футболіст, нападнік.
Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе ў мінскім «Тарпеда». У гэтым жа годзе перайшоў у КПФ, у якім правёў 80 матчаў і забіў 27 галоў. У час знаходжання ў слонімскім клубе быў аддадзены ў 1994 годзе ў арэнду ў лідскі «Абутнік». У 1996 годзе вярнуўся ў «Тарпеда». У наступным годзе апынуўся ў складзе бабруйскай «Белшыны», з якой у першым жа для сябе сезоне ў клубе заваяваў нацыянальны кубак (у фінале забіў гол у браму «Дынама-93» і ўсталяваў канчатковы лік 2:0). 1999 год правёў у тульскім «Арсенале». Праз год вярнуўся ў «Белшыну» і зноў дапамог клубу стаць уладальнікам Кубка Беларусі, а таксама стаць чэмпіёнам. У далейшым таксама выступаў за салігорскі «Шахцёр», светлагорскі «Хімік», «Баранавічы», рагачоўскі «Дняпро-ДЮСШ-1» і «Асіповічы», дзе пасля трохгадовага перапынку завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 8 чэрвеня 1997 года ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату свету 1998 супраць зборнай Шатландыі (0:1). Усяго Балашоў правёў за зборную 6 матчаў.
Дасягненні Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1998 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 2001 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда