Царква Святога Марціна (St Martin’s Church) на ўскраіне горада Кентэрберы — найстарэйшая прыхадская царква ў Вялікабрытаніі, якая заставалася ўвесь час дзеючай.
Узведзена ў VI стагоддзі каралевай Бертай Кенцкай як прыватная капэла. Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся споліі — фрагменты больш ранніх антычных пабудоў. Паводле звестак Беды Вялебнага, Святая Берта толькі аднавіла храм, закінуты пасля таго, як рымляне пакінулі Брытанію. Гатычная вежа прыбудавана да царквы пазней.
У 1988 годзе царква Святога Марціна нароўні з абацтвам Святога Аўгусціна і Кентэрберыйскім саборам была прызнана ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны.
Гл. таксама Грынстэдская царква — найстарэйшая драўляная царква Брытаніі Царква ў Брэдуэл-он-Сі — найстарэйшая каменная царква Брытаніі (каля 654 г.)
Спасылкі
Сайт царквы Сент-Марцін
Марціна Святога царква Катэгорыя:Кентэрберы Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Кентэрберы