Міхаіл Восіпавіч Каяловіч (, мяст. Кузня, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , Санкт-Пецярбург) — гісторык, славянафіл.
Біяграфія Сын святара. Скончыў Супрасльскае духоўнае вучылішча, Літоўскую духоўную семінарыю (1851), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855), дзе і стаў выкладчыкам у 1856 годзе: у 1856—1862 гадаха працаваў на кафедры параўнальнага багаслоўя і рускага расколу, у 1862—1868 гадах — на кафедры рускай грамадзянскай і царкоўнай гісторыі, з 1868 года да смерці — на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі. З 1865 года — член Камісіі па разбору і апісанню архіва Свяцейшага Сіноду. У 1873 стаў доктарам багаслоўя (дысертацыя «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старых часоў (да 1800)») і ардынарным прафесарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.
Друкаваўся ў перыядычных выданнях — газеце «Дзень», часопісе «Грамадзянін», з сынам выдаваў палітыка-літаратурны штотыднёвы часопіс «Праўда» (з 1888).
Навуковыя даследаванні Каяловіча прысвечаныя гісторыі ўніяцтва, царкоўнай і агульнай гісторыі Заходняга края, гісторыі рускай самасвядомасці, гістарыяграфіі гісторыі Расіі. Ён быў прыхільнікам заходнерусізму, адстойваў пункт гледжання, што беларусы з’яўляюцца самабытнай часткай рускага народа, развіваў нацыянальна-манархічныя ідэі, ідэі адзінства рускага народа (куды ўключаліся ўкраінцы і беларусы). Паводле Міхаіла Каяловіча, «беларуская народнасць» узнікла ўжо ў Х—ХІ стст. у выніку аб’яднання генетычна блізкіх крывічоў і дрыгавічоў. На думку Каяловіча, уся гісторыя Паўночна-Заходняга края — гэта руская гісторыя, тут жыве рускі народ, мясцовая беларуская гаворка — гэта «мост» паміж маларускай і велікарускай гаворкаміПророки и лжепророки Западной Руси.
Каяловіч адмаўляў гістарычны аб’ектывізм: «Не давярайце зманлівай аб’ектыўнасці, у гісторыі яе менш усяго; у гісторыі амаль усё суб’ектыўна»Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997.. Лепшым з «суб’ектывізмаў» гісторык лічыў славянафільскі суб’ектывізм: «Ён лепш іншых, — сцвярджаў прафесар, — і ў народным, і ў навуковым сэнсе, і нават у сэнсе магчыма правільнага разумення і засваення агульначалавечай цывілізацыі».
Ажаніўся з Надзеяй Платонаўнай Менчыц (1858). Меў трох сыноў.
thumb|Магіла М. В. Каяловіча на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пастаўлены надмагільны помнік.
Творы Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997. — 686 с. Коялович М. О. Чтения по истории западной России. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 480 с ISBN 985-11-0348-9 Коялович М. О. История воссоединения западнорусских униатов. — Минск: Лучи Софии, 1998. — 400 с ISBN 985-6171-08-3 Коялович М. О. Документы, объясняющие историю западно-русского края и его отношения к России и к Польше. — СПб.: Типография Эдуарда Праца, 1865. — 862 с. Коялович М. О. Народнае движение в Западной России. // Русский Инвалид. — 1863. — № 91. Коялович М. О. О почившем митрополите литовском Иосифе. — Спб, 1869. Коялович М. О. Три подъема русского национального духа для спасения нашей государственности во времена самозванческих смут. СПб., 1880/ Коялович М. О. Литовская церковная уния. В 2-х томах. СПб., 1859—1862/
Літаратура Очерки истории исторической науки в СССР, т. 2, М., 1960, с. 571—74, 721—22. Черепица В. Н. Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества. — Гродно, 1998. — 88 с. Пальмов И. С. Памяти Михаила Осиповича Кояловича. СПб., 1891. Лебедев С., Стельмашук Г. Белорусский феномен Смолин М. Коялович Михаил Осипович // Святая Русь. Энциклопедия Русского Народа. Русский патриотизм. Гл. ред., сост. О. А. Платонов, сост. А. Д. Степанов. — М.: 2003 Чернобаев А. А. Коялович Михаил Осипович // Историки России. Биографии — М.: Российская политическая энциклопедия, 2001. — c. 223—228. ISBN 5-8243-0113-1 Смолин М. Б. Очерки Имперского пути. Неизвестные русские консерваторы 2-й пол. XIX — 1-й пол. XX в. — М., 2000. Список печатных работ Кояловича Статья в БСЭ Теплова В. А. Коялович и православная историческая школа в Белоруссии
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Заходнерусізм Катэгорыя:Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Славянафілы Катэгорыя:Манархісты Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сакульскім павеце