Сімяон Сіракузскі (Трырскі) (); (X стагоддзе Сіракузы (Сіцылія) — 1 (14) чэрвеня 1035, Трыр (Германія) — візантыйскі манах, які скончыў жыццё пустэльнікам. Каталіцкі і мясцовашанаваны праваслаўны святы (Берлінская і Германская епархія РПЦ МП). Кананізаваны Папай Рыскім Бенедыктам IX у 1042 годзе як Сімяон Сіракузскі, цяпер больш вядомы як Сімяон Трырскі.
Паданне Сімяон Сіракузскі нарадзіўся ў горадзе Сіракузы на востраве Сіцылія ў канцы X стагоддзя. Яго бацька быў грэчаскім афіцэрам, і ва ўзросце сямі гадоў хлопчык быў перавезены ў Канстанцінопаль, дзе атрымаў добрую адукацыю. Пасля дасягнення паўналецтва ён выправіўся ў паломніцтва ў Палесціну, дзе азнаёміўся з усімі хрысціянскімі святынямі і стаў кіраўніком паломніцкіх груп.
З цягам часу ён прыняў манаства, нейкі час жыў у Віфлееме, потым пасяліўся ў манастыры Св. Кацярыны на Сінаі. У якасці послуха, па ўказанні манастырскага кіраўніцтва, ён выправіўся ў Еўропу да герцага Нармандыі Рычарда II Добрага, які абяцаў манастыру буйную грашовую дапамогу. Пасля доўгага і цяжкага падарожжа, калі Сімяон прыбыў ў Руан, ён даведаўся, што герцаг памер, а яго пераемнік не мае намеру ахвяраваць на манастыр.
Завітаўшы ў Трыр, Сімяон пазнаёміўся з мясцовым архіепіскапам Попа, з якім здзейсніў паломніцтва ў Святую зямлю (1028—1030). Пасля вяртання ў Трыр, Сімяон папрасіў у архіепіскапа благаславення на пустэльніцтва ва ўсходняй вежы старажытнай рымскай брамы. Святога Сімяона замуравалі ў свята апостала Андрэя ў 1030 годзе.
Гісторыя
1(14) чэрвеня 1035 года святы Сімяон памер. Праз нейкі час архіепіскап Попа зрабіў рэкамендацыю ў Рым аб кананізацыі пустэльніка, што і было зроблена папай рымскім Бенедыктам IX. Гэтая кананізацыя была другой у гісторыі папства.
У 1041 годзе на месцы пустэльніцтва Сімяона пачалося будаўніцтва царквы яго імя. Паблізу заснавалі невялікі мужчынскі манастыр. Гэта выратавала старажытную рымскую браму Трыра ад разбурэння ў часы сярэднявечча, калі мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі старыя пабудовы ў якасці каменяломняў.
Царква святога Сімяона праіснавала да 1803 года, калі Напалеон загадаў разбурыць царкву і аднавіць у ранейшым выглядзе рымскую браму Трыра, што і было выканана.
Доўгі час тое, што лічылася саркафагам і мошчамі святога Сімяона, захоўвалася ў царкве святога Гервасія ў Трыры. У 1971 годзе ў заходняй частцы горада была асвечана новая царква ў імя святога Сімяона, куды і былі перанесены як мошчы святога, так і яго саркафаг. Асобна ў скарбніцы Трырскага кафедральнага сабора захоўваюцца належаўшыя Сімяону грэчаскі зборнік апостальскага і евангельскага чытання і вязаны манаскі капялюшык. Нажаль, быў страчаны належаўшы яму ж еўхалогій (зборнік малітваў як са служэбніка, так і з трэбніка), напісаны ў Палесціне да 1030 года, з якога Амвросій пеларг (Шторх) пераклаў на лацінскую мову літургію Іаана Златавуста (1540 год, выдадзена ў Вормсе ў 1541 годзе).
Паломніцтва Стагоддзямі да машчэй святога Сімяона шлі паломнікі. Цяпер гэтая традыцыя страчана, але аднаўляецца праваслаўнымі вернікамі, якія жывуць у Германіі.
Літаратура Hans-Joachim Kann. Wallfahrtsführer Trier und Ungebung. Verlag Michael Weyand, Trier. Сучаснае выданне, дата выдання не азначана. Handbuch der deutschen Heiligen von albert Schütte.Druck und Verlag J. P. Bachem, Köln, 1941.
Спасылкі
Сімяон Сіракузскі, пустэльнік Трырскі Сімяон Сіракузскі (слоўнік святых) Сімяон Трырскі Сімяон Трырскі Сіяон, пустэльнік Трырскі Порта Ніга — брама ў гісторыю Трыра
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Святыя Германіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя