Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — ), прадстаўнік роду Гальшанскіх.
Біяграфія
З княжага роду Гальшанскіх. Сын Івана Гальшанскага з шлюбу з Агрыпінай, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча. Сястра Агрыпіны — Ганна, жонка Вітаўта. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам у 1435 годзе на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (жонку кобрынскага князя Сямёна Раманавіча).
У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца як намеснік кіеўскі.
Разам з братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай вайны паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку князь Міхаіл ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 года разбіў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля МаладзечнаKrupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. .
Але неўзабаве князі Сямён і Міхаіл перайшлі на бок Жыгімонта. Імаверна, у жніўні 1433 года ў Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.
Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.
Пячатка Міхаіла Іванавіча з выявай збройнага кентаўра захавалася пры акце Мельнскай дамовы.
Міхаіл Альшаніцкі або Альшанскі 1439—1448 гадоў У 1439—1448 гадах у крыніцах на Чырвонай Русі згадваецца Міхаіл Альшанскі або Альшаніцкі. Польская даследчыца Гетруда Малачынская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму, такім чынам, адмаўляе яго гібель у 1433 годзеMałaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.. Юзаф Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які тытулуецца па Альшаніцы — Міхаіл Альшаніцкі згаданы з патронімам «Канстанцінавіч» у адным з дакументаў СвідрыгайлыWolff, Kniaziowie…, ss. 14-15..
Міхаіл Альшаніцкі быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падарыла Міхаілу сёлы , , у Галіцкай зямліAkta grodzkie i ziemskie… — T. 12. — S. 81. — № 807. . У 1439 годзе Міхаіл згаданы, як Альшанскі і , таму выказваюць здагадку, што яго жонка — дачка .
Радавод
Літаратура
Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 589.
Спасылкі Г. Івакін. Історичний розвиток Києва XIII — середина XVI ст. Гольшанські (Дубровицькі) Династії литовських князів
Міхаіл Іванавіч Катэгорыя:Князі кіеўскія