Вільня, Вілейка () — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, левы прыток ракі Вілія (Нярыс).
Назва Рачная назва балцкага паходжання, ад яе бессуфіксальным спосабам (лічыцца за найбольш архаічны) утварылася назва горада Вільня, упершыню ўжытая ў форме Vilna ў лісце Гедзіміна 1323 годаВ. Н. Топоров. Vilnius, Wilno, Вильна: город и миф // Балто-славянские этноязыковые контакты. Москва, 1980. С. 11—15..
Гідронім найраней засведчаны ў заходнярускіх летапісах разам з назвай ракі Вяллі (Віліі), у якую Вільня ўцякае: «…подле реки Вели где река Вилнѧ оупадывает оу Велю», «…на оусти реки Вилни, где оу Велю оупадывает»В. Н. Топоров. Vilnius, Wilno, Вильна: город и миф // Балто-славянские этноязыковые контакты. Москва, 1980. С. 16, 17..
Корань Viln- таксама ў назвах літоўскіх рэк тыпу Vilnoja, Vilnutis, балацін Vilnaujė, Vilnia-raistisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 384..
Значэнне «хваля» ў літоўскіх слоў vilnià [= вільня́], vilnius (засведчана ўжо ў XVII стагоддзі), vilnė, vilnis. Адсюль vilnyti «хвалявацца, ісці хвалямі; наплываць (хвалямі)».
Далей да аднаго са значэнняў шматзначнага індаеўрапейскага *ṷel- «круціць, віць, каціць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1140—1143..
Рачная назва Вільня матываваная хуткаплыннасцю ракі, якая хутка «накатвае» хвалямі.
Таго ж паходжання і корань Val- са значэннем «валіць, навальвацца, прыбываць»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 923., які ў балцкай рачной назве Валажода «Хуткая плынь» (прыток прыпяцкай Пцічы). Яго фанетычны варыянт Vil- у балцкай назве Вілія, ад якой праз прамежкавую форму *Vъlьja утвораная пазнейшая форма «Велья»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. C. 519.. Назву Vilija маюць таксама дзве ракі на тэрыторыі ЛітвыA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 382—384. і тры ракі на прыпяцкім правабярэжжыО. Н. Трубачев. Труды по этимологии: Слово. История. Культура. Т. 4. Москва, 2009. С. 645..
Сучасная літоўская назоўная форма Vilnelė (< Vilnia) перанятая з пазнейшай памяншальнай формы «Віленка», як яна фіксуецца ў летапісным запісе («рѣка Вильна… Сунтоки, гдѣ Кена и Виленка сходятся»).
Гідраграфія Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 633 км². Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемяны Ашмянскага раёна, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ па мяжы Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі з Літвой, астатнія 69 км па тэрыторыі Літвы. Упадае ў Вілію ў Вільнюсе. Сярэдні расход вады ў межах Вільнюса складае 5,6 м³/с.
На рацэ На ўзвышшы правага берага Вільні пры яе сутоках з Віліяй некалі размяшчаўся Крывы горад (Вільня).
У ніжнім цячэнні на берагах Вільні знаходзіцца Бельмонт — вядомы турыстычны цэнтр Усходняй Літвы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Літвы Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі Катэгорыя:Памежныя рэкі