Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, археолаг. Спецыяліст у ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XV—XVII стагоддзяў, кавальстве Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018).

Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў вёсцы Турной Івацэвіцкага раёна. У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у 1984—1987 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кавальскае рамяство Беларусі XIV—XVIII ст.».

З 1987 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. У 2005 годзе звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу, у СМІ прычынай звальнення называлі апазіцыйную да грамадска-палітычную пазіцыю Сагановіча. З таго часу працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы і ЕГУ.

У 2018 годзе ў Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа». 30 мая 2018 года рада інстытута зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыяnashaniva.by.

Сям’я Жанаты, двое дзяцей.

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: ваенна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Нямецкага ордэна, палітычная культура шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Усходняй Еўропы, калектыўныя ідэнтычнасці ў ранні Новы час.

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, у т. л. «», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з Уладзімірам Арловым).

Адзін з заснавальнікаў і старшыня ў 1987—1992 гадах Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства. З 1994 года заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

Узнагароды Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), узнагародай журнала «Przegląd Wschodni» (2001), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Бібліяграфія Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992; Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994; Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995; Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1; Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7; Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996; Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2; У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2; Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1; Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9; Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым). Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001. Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфа. Мінск, 2015; Вільнюс, 2016.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Выбраныя працы Г. Сагановіча — Эл.рэсурс knihi.com Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі» Генадзь Сагановіч «Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г» Генадзь Сагановіч «Невядомая вайна, 1654—1667» Генадзь Сагановіч «Мода на плагіят?» Генадзь Сагановіч «Вайна з беларускай гісторыяй»

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага