Майкон Дуглас Сізенанду (; нар. , Нову-Амбургу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца санмарынскага клуба «Трэ Пенэ». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2014).
Клубная кар’ера Выхаванец юнацкіх каманд футбольных клубаў «Грэміу», «Крысіума» і «Крузейру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузейру», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 года за 3 млн еўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манегаскаў толькі наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры.
Да складу «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 года за 7 млн еўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн еўра на год. У 2012—2013 гадах гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому», якую пакінуў улетку 2016 года. Пасля зыходу з «Ромы» амаль год заставаўся без клуба, пакуль у маі 2017 года не стаў іграком «Аваі»Дуглас Майкон перешел в бразильский «Аваи». Пакінуў «Аваі» у канцы 2017 года, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру, аднак праз год вырашыў вярнуцца ў футбол і далучыўся да «Крысіумы» з бразільскай Серыі B.
З верасня 2020 года гуляў за «Віла-Нову» ў бразільскай Серыі D, а ў студзені 2021 года адправіўся ў Італію і стаў іграком клуба Серыі D «Сона»Экс-защитник «Интера» Майкон перешел в «Сону» из Серии D: «Добро пожаловать, колосс». У чэрвені 2021 года перабраўся ў санмарынскі «Трэ Пенэ»Экс-защитник «Интера» Майкон перешел в «Тре Пенне» из Сан-Марино.
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў за зборную Бразіліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КАНКАКАФ года ў матчы супраць зборнай Мексікі 12 ліпеня 2003 года. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сімвалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразілія заняла другое месца.
Дасягненні Клубныя «Крузейру»: Чэмпіён Бразіліі: 2003 Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2002, 2003 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2003
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі (4): 2007, 2008, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі (3): 2006, 2008, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010
Міжнародныя Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі (2): 2004, 2007 Пераможца Кубка канфедэрацый (2): 2005, 2009
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Трэ Пенэ Катэгорыя:Ігракі ФК Сона Катэгорыя:Ігракі ФК Віла-Нова Катэгорыя:Ігракі ФК Крысіума Катэгорыя:Ігракі ФК Аваі Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Крузейру Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе