Ліякат Алі Хан (, Карнал — ) — адзін з заснавальнікаў дзяржавы Пакістан, 1-ы прэм'ер-міністр Пакістана.

Біяграфія Скончыў Алахабадскі (Індыя) і Оксфардскі ўніверсітэт. З 1923 года дэпутат Заканадаўчага сходу ў Аб'яднаных правінцыях, потым Заканадаўчага сходу Індыі. З 1923 года член Мусульманскай лігі, у 1936-50 гадах яе генеральны сакратар, з 1950 года прэзідэнт. У 1946-47 член ВЫканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі, са жніўня 1946 года член часовага ўраду Дж. Нэру. У 1947-51 гадах першы прэм'ер-міністр Пакістана, атрымаў тытут «правадыра нацыі». Забіты рэлігійным фанатыкам у час мітынгу ў Равалпіндзі.

Літаратура

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Пакістана