Лядо́вы пахо́д Балты́йскага фло́ту — аперацыя па выратаванні караблёў Балтыйскага флоту ад захопу германскімі і фінскімі войскамі і пераводу іх з Рэвеля і Гельсінгфорса ў Кранштат. Праведзена ў цяжкіх лядовых умовах лютага — мая 1918 года. Камандаваў начальнік Марскіх сіл (намарсі) Балтыйскага мора Аляксей Міхайлавіч Шчасны.

Вынікі У выніку аперацыі былі выратаваны ад захопу і перебазаваныя 236 караблёў і суднаў, у тым ліку 6 лінкараў, 5 крэйсераў, 59 эсмінцаў, 12 падводных лодак.

Пасля завяршэння паходу, па загадзе Льва Давідавіча Троцкага, А. М. Шчасны быў арыштаваны «за злачынствы на пасадзе і контррэвалюцыйныя дзеянні». Пасля суда яго прысудзілі да расстрэлу. Гэта быў першы судовы смяротны прысуд у Савецкай Расіі.

Літаратура Кровяков Н. С. «Ледовый поход» Балтийского флота в 1918 году. — М.: Военное издательство Министерства обороны Союза ССР, 1955. — 222 с. Эдлинский С. Ф., Яковлев И. И. Транспортный флот в Ледовом походе 1918 года. — М.: Морской транспорт, 1959. Шошков Е. Н. Наморси А. М. Щастный (Трагическая биография в событиях, датах и комментариях). — СПб: Петровский фонд ISBN 5-75590-051-5

Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Люты 1918 года Катэгорыя:Сакавік 1918 года Катэгорыя:Красавік 1918 года Катэгорыя:Май 1918 года