Валжа́нка (Arúncus) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 10 відаў.
Батанічнае апісанне Двухдомныя шматгадовыя травяністыя расліны або кусты з галінастым сцяблом вышынёй да 2 м і тоўстым дравяністым карэнішчам. Лісце двойчы-, тройчыперыстае, пілавата-зубчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя або крэмавыя, у коласападобных гронках, сабраных у буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — шматлістоўка. Дэкаратыўныя, лекавыя і меданосныя расліныВалжанка. .
Арэал Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна ў горных раёнах. Рэлікты трацічнай тургайскай флоры.
На тэрыторыі Беларусі ў заходніх і цэнтральных раёнах трапляецца валжанка звычайная, або двухдомная (Aruncus vulgaris).
Віды У род уваходзяць 1—4 ці больш відаў, межы паміж якімі размыты. Нярэдка ўсе яны аб’ядноўваюцца ў адзін паліморфны від — A. dioicus.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі