Грушанка круглалістаяНазва Грушанка круглалістая згодна з (Pýrola rotundifólia) — від шматгадовых кветкавых раслін роду сямейства .
Назва
Грушанка круглалістая, бятоніка лесавая Ботанический словарь, Спб, 1878., грушанка, ландышкіАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888., бацвінка, ландыш белы, палявы перацВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927., ябланька лесавая, румянка.
Арэал У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю і Усходнюю Сібір, Цэнтральную Азію і арктычныя раёны ГрэнландыіПаводле даных сайта GRIN (гл. картку расліны).. На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі.
Расце пераважна ў хваёвых лясах, іншы раз сярод хмызняку. Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Батанічнае апісанне Расліна з доўгім галінастым карэнішчам, ад вузлоў якога адыходзяць прыдаткавыя карані. Лісце круглаватае або авальнае, цёмна-эплёнае, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разеткі, не ападае 2—3 гады. Кветанос тупарабрысты, вышынёй 15—35 см, з 1—2 похвеннымі лускападобнымі лісцікамі. Цвіце ў маі — ліпені. Кветкі злёгку няправільныя, адхіленыя, шырокараскрытыя, дыяметрам да 2 см, белыя, з аранжавымі тычынкамі, духмяныя (нагадваюць пах ландыша), па 8—15 у доўгай гронцы. Плод — шарападобная пляскатая каробачка. У наземнай частцы расліны шмат дубільнікаў. Мачагонны і процізапаленчы сродак. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць лісце (збіраюць у чэрвені-ліпені).
Таксанамія Від Грушанка круглалістая ўваходзіць у род трыбы падсямейства сямейства парадку .
Літаратура — С. 136.
Спасылкі
Pyrola rotundifolia L. // The Plant List
Катэгорыя:Грушанкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе