Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Грыцкавічы Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
На высокім узгорку, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана каля 1822 г. з дрэва. Двух’ярусная слуповая шатровая званіца стаяла асобна перад царквой. Была прыпісана да Халопеніцкай Успенскай царквы'. Каля царквы захаваўся старажытны каменны крыж.
Архітэктура Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам на бутавым падмурку і пад вальмавым дахам (гонтавы перакрыты бляхай у 1979), якія пераходзяць у шатровы над пяціграннай апсідай з нізкімі бакавымі рызніцамі. Дах па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам з невялікай макаўкай на вузкай шыі. Уваходы праз двухслуповы ганак з двухсхільнай навіссю. Вертыкальна ашаляваныя сцены апяразаны падкарнізнай аркатурай і маюць па адным прамавугольным (у апсідзе лучковым) аконным праёме, расчлянёным брусамі-сцяжкамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 822, арк. 99; Описание церквей и приходов Минской епархии. Игуменский уезд. Мн., 1879. С. 245.
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Грыцкавічы (Крупскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Крупскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі