Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Гісторыя
Першая царква была драўлянай і з’явілася прыкладна ў XVI стагоддзі. У канцы XVII стагоддзя быў пабудаваны новы храм, які пазней перанеслі у вёску Семярэнкі, дзе ён згарэў. Спачатку ён быў праваслаўны, потым стаў уніяцкі. У 1830-я гады царква стала зноў праваслаўнай.
Цяперашняя царква была збудавана ў 1852 годзе па праекце Віктара МіхаэлісаСвята-Ражства-Багародзіцкая царква ў в. Гудзевічы . — Мастоўская раённая бібліятэка, 22 лістапада 2018. . Аднак неўзабаве былі выяўлены расколіны ў сценах — вынік нядобрасумленна выкананых пры мураванні сцен работ. Намаганнямі святара Віктара Абрамовіча ў 1877 годзе былі выкананы работы па перабудове сцен храма, затым зроблены дзве прыбудоўкі, дзякуючы чаму царква прыняла крыжападобную формуБелакоз, А. Музей у Гудзевічах : гісторыка-краязнаўчыя артыкулы. Кніга першая / Алесь Белакоз; уклад. і прадм. С. Чыгрына. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 200 с. ISBN 978-985-7057-12-2. — С. 8—11.
Праект перабудовы ў 1866 годзе распрацаваў архітэктар Уласаў, але не быў зацверджаны, і ў 1873 годзе архітэктар Якуб Фардон склаў новы праект царквы на 700 чалавек. У 1909 годзе архітэктар Вільгельм Срока выканаў праект званіцыНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1938, арк. 16..
Архітэктура Вырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны двух’яруснай чацверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарускім рундуком на здвоеных калонах-дыньках. У тым жа стылі і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.
Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мастоўскага раёна/ Уклад. А. С. Сабасцян. — , 2002. — С.533. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. — С. 133
Спасылкі
Катэгорыя:Гудзевічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1852 год у Беларусі