Берна́рд Дэскло́т () — каталонскі летапісец, вядомы сваім апісаннем кароткага панавання Педра III Арагонскага (1276-85). склаў адну з чатырох частак «», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і ваеннага жыцця Каралеўства Арагона і Княства Каталоніі ў XIII—XIV стагоддзях, у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклота пачынаецца ад XI стагоддзя, аднак найбольшую цікавасць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бернард напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналогамі галоўных персанажаў і захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Педравага брата, Хаймэ II, з фартэцыі Перпіньян праз каналізацыю.

Уласна пра Бернарда не захавалася ніякіх звестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Асацыяцыя літаратараў на каталонскай мове

Катэгорыя:Храністы Катэгорыя:Пісьменнікі Сярэдневякоўя Катэгорыя:Гісторыя Каталоніі