Араўкарыевыя (Araucariaceae) — сямейства голанасенных раслін.

Апісанне

Вечназялёныя высокія дрэвы да 60 м увышыню і да 1 м ў дыяметры.

У будове вегетатыўных органаў маецца шэраг прымітыўных прыкмет. У адрозненне ад іншых хвойных у араўкарыевых даволі моцны асяродак. Трахеіды другаснай драўніны (да 3 мм) — самыя доўгія сярод хвойных. Па будове і размяшчэнні пор яны нагадваюць трахеіды і старажытных хвойных з палеазою. Драўнінная парэнхіма адсутнічае. Смаляных хадоў у ствалах няма. Лісты араўкарыевых часцей вялікія, шырокія, амаль яйцападобныя, ці параўнальна дробныя — лінейныя, ігольчастыя. Яны густа сядзяць на галінах.

Пашырэнне

Гэта вельмі старажытная група хвойных. Вядомы з трыясу. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Палінезіі.

Сям'я ўключае тры роды: , у кожным з іх прыблізна да 15-20 відаў і  — манатыпны род.

Араўкарыевыя каштоўныя сваёй драўнінай, многія дэкаратыўныя.

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6