Тра́льшчык — карабель спецыяльнага прызначэння, задачай якога з’яўляецца пошук, выяўленне і знішчэнне марскіх і рачных мін з дапамогай мінных тралаў і праводка караблёў (суднаў) праз мінныя загароды. З’яўляюцца асноўным складнікам мінна-тральных сіл ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў. У асобных выпадках функцыі тральшчыкаў выконваюць верталёты.

У залежнасці ад водазмяшчэння, ўзбраення, мараходнасці, аўтаномнасці і іншых тактыка-тэхнічных характарыстык тральшчыкі падзяляюцца на эскадраныя (будаваліся да Другой сусветнай вайны для дзеянняў з эскадрамі баявых караблёў у аддаленых раёнах); марскія (водазмяшчэннем 660—1300 тон для дзеянняў у аддаленых марскіх раёнах); базавыя (водазмяшчэннем да 600 тон, для дзеянняў у прыбярэжных і шхерных раёнах); рэйдавыя (водазмяшчэннем да 250 тон, для дзеянняў у на рэйдах, у бухтах, гаванях); рачныя (водазмяшчэннем да 100 тон, для дзеянняў на рэках, азёрах, вадасховішчах); катары-тральшчыкі, катарныя тральшчыкі (водазмяшчэннем да 50 тон, для барацьбы з мінамі на ўнутраных рэйдах, абароны ад мін марскіх і рэйдавх тральшчыкаў).

Хуткасць да 18 вузлоў (33 км/г), аўтаномнасць плавання 7—15 сутак, далёкасць плавання да 1500 (да 3000—5000) міль. Галоўнае ўзбраенне — апаратура пошуку, мінныя тралы, шукальнікі-знішчальнікі мін. Таксама тральшчыкі маюць на ўзбраенні малакаліберныя артылерыйскія і зенітныя ўстаноўкі, кулямёты, пускавыя ўстаноўкі ракет, бомбакідальнікі.

Тральшчыкі абсталёўваюць маламагнітнымі дызельнымі рухавікамі. Іх карпусы робяць з немагнітных сплаваў, шклопластыкаў, драўніны і іншых маламагнітных і немагнітных матэрыялаў.

Гісторыя Упершыню тральшчыкі выкарыстаны Рускім Імператарскім Флотам ў Порт-Артуры ў 1904 годзе ў час Руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў.

Гл. таксама Траленне Мінны загараджальнік

Крыніцы

Літаратура

Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 404—405. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1.

Спасылкі

Тральщик // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Сапёр в тельняшке. На что способны новые тральщики проекта 12700 // РИА Новости

Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў