Гродзенскія дываны — вырабы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, заснаваных А. Тызенгаўзам у другой палове XVIII ст. Адметныя высокай тэхнікай ткацтва і прыгажосцю. Кампазіцыі гродзенскіх дываноў (ворсавых і шпалер) складаліся з раскіданых па полі букетаў, перавязаных стужкамі, вазонаў і кошыкаў з кветкамі. Колеравая гама звычайна блакітная і залацістая. Раслінны арнамент ворсавых дываноў (букеты руж на светлым фоне) вызначаўся лёгкасцю формаў і гарманічнасцю колеравых спалучэнняў. Французскія майстры, якія працавалі на мануфактурах, пераймалі заходне-еўрапейскія ўзоры і стваралі дываны ў стылях барока і класіцызму. Часам у гродзенскіх дыванах трапляюцца ўзоры ў мясцовых арнаментальных традыцыях.
Літаратура
Катэгорыя:Матэріальная культура Беларусі Катэгорыя:Культура Гродна Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Дываны