Джы́у-джы́цу ( ; ад [дзю] мяккасць + 術 [дзюцу] мастацтва, умельства) — японская сістэма самаабароны і нападзення без зброі.
Асноўныя прыёмы: удары ў найбольш слабыя часткі чалавечага цела (сонечнае спляценне, сонная артэрыя, печань і іншыя), выкручванні і перагінанні суставаў рук і ног у спалучэнні з рознымі кідкамі і задушлівымі захватамі.
Гісторыя Вытокі джыу-джыцу ў народных прыёмах самаабароны без зброі, вядомых у Японіі са старажытнасці. Сфарміравалася джыу-джыцу да 13—14 ст., у 14—19 ст. вельмі пашырылася ў Японіі як сістэма фізічнай і баявой падрыхтоўкі самураяў. У канцы 19 ст. шляхам адбору і мадэрнізацыі элементаў джыу-джыцу створана барацьба дзюдо.
Літаратура Джыу-джыцу // С. 96.
Спасылкі
Катэгорыя:Баявыя мастацтвы Японіі Катэгорыя:Джыу-джыцу Катэгорыя:Самураі Катэгорыя:Баявыя мастацтвы паводле алфавіта