Чыгуначны мост цераз раку Енісей размешчаны ў Краснаярску.
У першапачатковым выглядзе ўяўляў сабой аднакалейную фермавую канструкцыю. Ніжэйзгаданае апісанне адносіцца менавіта да яго.
Даўжыня моста складае 1 км, шырыня пралётаў да 140 метраў, вышыня металічных фермаў у вяршыні парабалы 20 метраў.
Гісторыя
Мост быў збудаваны расійскімі рабочымі і тэхнікамі пад кіраўніцтвам інжынера Яўгена Карлавіча Кнорэ па праекце прафесара Імператарскага Маскоўскага Тэхнічнага Вучылішча Лаўра ПраскураковаЧаста крыніцы памылкова паказваюць аўтарам праекта моста У. Р. Шухава.. Будаўніцтва распачата ў 1895 годзе. 30 жніўня 1896 года адбылася закладка моста. На набажэнстве пры закладцы прысутнічалі: енісейскі губернатар П. М. Прэйн, Я. К. Кнорэ, чыгуначнае начальства і натоўп гараджан. Набажэнства было здзейснена епіскапам Енісейскім і Краснаярскім Акакіем. У падмурак ніжняй часткі берагавой апоры быў закладзены камень з крыжам, на гэты камень быў пакладзены манускрыпт, на якім пазначаны час закладкі, прозвішчы будаўнікоў і ганаровых гасцей. На камень падчас служэння высыпалі залатыя і сярэбраныя манеты, і ўжо затым першы камень быў закрыты іншым на цэментным растворы.
Асаблівасцямі Енісейскага моста сталі самая вялікая даўжыня моста (907 метраў) і самы вялікі пралёт фермаў (144,5 метраў) сярод усіх пабудаваных да таго часу ў Расіі падобных збудаванняў, палегчаныя канструкцыі саміх фермаў, вымарозка шахт пад кесоны, выкарыстанне драўніны для кесонаў, зніжэнне ў іх ціску і самы высокі кошт будаўніцтва — 3 млн рублёў.
Будаўніцтва было завершана 28 сакавіка 1899 года. 27 сакавіка адбыліся выпрабаванні моста. Спачатку на яго загналі два цягнікі, кожны з чатырох паравозаў і шасці вагонаў, нагружаных рэйкамі. Затым па мосце з хуткасцю 70 км/г прайшлі два паравозы з 23 платформамі з рэйкамі.
У 1900 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы была прадстаўлена мадэль Краснаярскага моста, якая была ганаравана Гран-пры і залатога медалю — «За архітэктурную дасканаласць і цудоўнае тэхнічнае выкананне». Спецыяльнае журы ўзначальваў знакаміты інжынер Гюстаў Эйфель. Распаўсюджанай памылкай з’яўляецца ўяўленне аб тым, што краснаярскі мост падзяліў Гран-пры з Эйфелевай вежай. Аднак Эйфелева вежа была пабудавана ў 1889 г. і атрымала залаты медаль менавіта ў гэты год, а краснаярскі мост — праз 11 гадоў.
Мост згадваецца і ў кнізе «Атлас цудаў свету. Выдатныя архітэктурныя збудаванні і помнікі ўсіх часоў і народаў», выдадзеным у 1991 годзе ў ЗША, — у раздзеле «Расія», нароўні з Крамлём і Петрадварцом.
У 1930-я гады, калі для павышэння прапускной здольнасці Транссібірскай магістралі ўкладвалі другі пуць, побач з гэтым мостам быў узведзены яшчэ адзін, канструкцыйна падобны. У 90-я гады пачалося будаўніцтва трэцяга моста, побач з існуючымі. Меркавалася, што пасля ўводу яго ў эксплуатацыю першы, дарэвалюцыйны, будзе дэмантаваны. Нягледзячы на пратэсты абаронцаў помнікаў гісторыі і культуры, у 2002 годзе пачалася разборка моста.
Здадзены на металалом 7 жніўня 2007 годаВ Красноярске уникальный старинный Царский мост пошёл на металлолом — Тайга.инфо .
Браў удзел у конкурсе на сайце «Сем цудаў Расіі».
Крыніцы архіўныя РГИА, ф. 446, оп. 30, д. 11. Доклад № 111 от 2 апреля 1899 г. «Об открытии сквозного движения по Енисейскому мосту».
Спасылкі
Гісторыя будаўніцтва Артыкул з часопіса «Нива» № 14 1899 год Мост цераз Енісей
Катэгорыя:Чыгуначны раён Краснаярска Катэгорыя:Масты Краснаярска Катэгорыя:Масты цераз Енісей Катэгорыя:Чыгуначныя масты Расіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1899 годзе Катэгорыя:1899 год у Краснаярску Катэгорыя:1899 год на чыгуначным транспарце Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Краснаярска Катэгорыя:Транссібірская магістраль Катэгорыя:Колішнія масты