Ірмало́гій, Ірмалагіён, Ірмалой, Ермалой ( ад  — спляценне, сувязь, па-беларуску ірмос + ) — зборнік ірмосаў праваслаўнага богаслужэння.

Апісанне Поўны Ірмалогій уключае каля 1050 ірмосаў, унутры кожнага размешчаны ў паслядоўнасці 9 песень канона, выкладзеных знаменным спевам.

Бываюць Ірмалогіі практычнай накіраванасці (простыя, без аздаблення) і святочныя (па-мастацку аформленыя, багата упрыгожаныя застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і інш.).

У Расіі існуюць Ірмалоі богаслужэбны, з поўнымі слоўнымі тэкстамі канонаў, і пеўчы, які ўключае толькі ірмосы нядзельных і святочных канонаў, сядмічных службаў і іншыя песнапенні.

Структура падпарадкавана сістэме Васьмігалосся (, ) — музычна-тэарэтычная сістэма, якая апісвае лады («галосы») у царкоўнай музыцы візантыйскай, старажытнарускай і іншых (у тым ліку, пазнейшых) усходне-хрысціянскіх традыцый).

У сучаснасці спевы даюцца ў пяцілінейным нотным запісе.

Гісторыя Візантыя Як аднажанравая пеўчая кніга склаўся ў X ст. ў Візантыі.

Беларусь Найбольш ранняе ўпамінанне пра беларускі Ірмалогій адносіцца да XV ст. У канцы XVI ст. на Беларусі і Украіне склаўся тып паўднёва-заходняга ірмалогія ў ноталінейным выкладанні. Ён значна багацейшы ў жанравых адносінах, акрамя ірмосаў уключае святочныя песнапенні ўсяго царкоўнага гадавога круга, выкладзеныя знаменным спевам (кіеўскім, балгарскім і мясцовым). Захавалася некалькі дзесяткаў беларускіх аднагалосых Ірмалогіяў XVI—XVIII стст. і больш позніх. Яны вылучаюцца дэмакратызмам, імкненнем да індывідуалізацыі, часам выяўленчасцю мелодыі.

Вядомы Супрасльскі ірмалой (1598—1601), магілёўскія, віцебскія, віленскія, куцеінскія, нова-іерусалімскія, жыровіцкія, слуцкія і інш. ірмалогіі, выкладзеныя нацыянальнымі мясцовымі спевамі, што сведчыць пра існаванне ў тагачаснай Беларусі шматлікіх пеўчых школ.

Украіна Першыя друкаваныя зборнікі — «Ірмалагіён» (1700, Львоў) і «Ірмалогій нотнага спеву» (1772).

Іншае 15 снежня 2020 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў памятную манету "Беларусь – Украіна. Духоўная спадчына. Ірмалагіён"Памятная манета.

Літаратура Ірмалогій.

Спасылкі

Катэгорыя:Хрысціянскія богаслужэбныя кнігі Катэгорыя:Царкоўная музыка