Казімір Нестар Сапега (, Брэст — ) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Паходзіў з роду Сапегаў, сын Яна Сапегі, унук Ігнацыя Сапегі. У 1767—1772 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. З 1772 года палкоўнік артылерыі войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1773—1793 гадах генерал артылерыі. З 1778 года выбіраўся паслом на соймы. З 1778 года член Пастаяннай Рады. Староста берасцейскі з 1783 года. З 1776 года ў апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гадоў абраны маршалкам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. Выступіў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. З яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25 чэрвеня 1794 года, абароне Вільні 11 жніўня 1794 года. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.

Крыніцы

Літаратура

Казімір Нестар Катэгорыя:Генералы літоўскай артылерыі Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792