Іван Вікенцьевіч Дабравольскі — , , , фалькларыст, і музычны дзеяч.
Біяграфія
Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа . Каля 1810 года разам з капэлай пераехаў у Астрахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пачатку 1840-х гадоў працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў.
У 1816—1818 гадах ён выдаваў «Азиатский музыкальный журнал». Гэта была першая ў Расіі спроба выкарыстання літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, а таксама запісу, публікацыі і апрацоўкі з ужываннем прыёмаў еўрапейскай кампазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа. У часопісе друкаваліся і інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).
Літаратура
Коростин А. Ф. Начало литографии в России, 1816—1818. М., 1943. С. 73-77 Капилов А. Л. Скрипка белорусская. Мн., 1982.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Нотадрукаванне