Новазеландская біягеаграфічная вобласць — біягеаграфічная вобласць, якая ўваходзіць у царства . Займае Паўднёвы і Паўночны астравы Новай Зеландыі, астравы Макуоры, Окленд, Чатэм і інш. (ад 29 да 54° паўднёвай шыраты).
У флоры больш за 1800 відаў вышэйшых раслін, з якіх больш за 3/4 эндэмічныя. Шмат раслін-неабіёнтаў. Пераважаюць сямействы: , , , , , , , і інш. Шмат папарацей, у т.л. буйных дрэвападобных, эпіфітаў і ліян. Генетычна раслінны і жывёльны свет вобласці звязаны з флорай і фаунай крайняга поўдня Паўднёвай Амерыкі і Паўдёва-Усходняй Аўстраліі. Фауна бедная па відах, астраўнога тыпу. З млекакормячых (акрамя неабіёнтаў) 2 эндэмічныя віды лятучых мышэй. Птушак больш за 200 відаў, шмат эндэмічных. Характэрны марскія птушкі: , , , і інш. З нелятаючых характэрны , некаторыя . З паўзуноў (20 відаў) пашыраны эндэмічныя роды геконаў (5 відаў) і сцынкаў (9 відаў). Найбольш характэрны паўзун — . З земнаводных — жабы з роду . Прэснаводных рыб мала (1 від вугра, некалькі відаў з сямейства і інш.). Фаўна насякомых багатая (матылёў больш за 1000 відаў). Шматлікія наземныя малюскі.
Літаратура
Катэгорыя:Біягеаграфічныя рэгіёны Катэгорыя:Натагея Катэгорыя:Новая Зеландыя Катэгорыя:Прырода Акіяніі