Сяргей Георгіевіч Выскварка (нар. ; в. Пласток, , Беларусь) — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог.
Біяграфія
Сяргей Выскварка нарадзіўся ў вёсцы Пласток Любанскага раёна ў вялікай сям’і. Ужо з дзяцінства цікавіўся традыцыйнай культурай і танцамі, з якімі знаёміла родная бабуля. Скончыў Пластокскую сярэднюю школу. З 1991 года працаваў у дамах культуры Любаншчыны. У 1996—1998 гг. праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў горадзе Стараканстанцінаве ва Украіне. З 1999 года спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Верабейкі» (створаны ў 1993 годзе). У 2004 годзе завочна скончыў факультэт Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага ўніверсітэта культуры (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). Цяпер працуе загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры.
На ніве фальклору
Сяргей Выскварка даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэканструяваў традыцыйныя «Гасцявыя кірмашы», абрад «Спальванне русалкі». Аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных традыцыйным танцам і фальклоруБеларускі танцавальны фальклор: Методыка працы з дзіцячым фальклорным калектывам / С. Г. Выскварка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 84 с.. Сяргей Выскварка на працягу многіх гадоў праводзіць майстар-класы традыцыйных танцаў. З’яўляецца куратарам летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца» (арг. Н. Кухарэнка).
Вядучы шматлікіх свят, у тым ліку «Фальклорная вандроўка» (1993, 1998, 2003), «Гліняны звон» (1996), Рэспубліканскі кірмаш «Вясна — 2000» (горад Салігорск), Рэспубліканскае свята гумару «Капыльскія пацехі» (1999, 2002) і інш.
Сям’я
Жанаты з Валянцінай Бубіч. Мае сына Арцёма (1998 г.н.) і дачку Арыну (2005 г.н.).
Бібліяграфія
«Танцавальны фальклор у традыцыйным вяселлі Любаншчыны» (2001) «Спецыфіка танцавальнага фальклору Любаншчыны» (2003) «Да пытання захавання і развіцця рэгіянальнай мастацкай культуры» (2003) «Комплекснае даследаванне фальклорна-этнаграфічных традыцый Любаншчыны» (2003) «Беларускі танцавальны фальклор. Методыка працы з дзіцячым факльклорным калектывам» (Мн.: Зміцер Колас, 2015)
Гл. таксама
Любанскія музыкі
Літаратура Старонка С. Г. Выскваркі ў «Вконтакте» Вечная маладосць «русалкі» Сяргей ВЫСКВАРКА: «Калі мы беларусы, у прыярытэце павінна быць свая культура» Выскварка пра беларускі танец (відэа) Фільм «Старадаўнія танцы» Беларускі танец: майстар-клас (відэа) «Краіна». Яшчэ скача песня наша (+фота, відэа)
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі